У паход супраць непісьменнасці
Справу
адукацыі ў цяжкія пасляваенныя гады даводзілася пачынаць з нуля. Настаўнік
Махнавіцкай школы Адам Якаўлевіч Дарашэвіч у дакладной запісцы раённаму
кіраўніцтву пісаў:
«Школа адкрыта ў 1904 г. земствам. Да
1920 г. размяшчалася ў наёмнай кватэры, затым пад школу адышоў дом былога маёнтка.
У час грамадзянскай вайны белапалякамі і балахоўцамі знішчана амаль уся
школьная маемасць. Няма ні школьнай шафы, ні класных сталоў,
ні класнай дошкі. Вучнёўскія парты сапсаваны, засталося ўсяго 18 двухмесных
парт. Кніг для чытання таксама няма. Школу неабходна забяспечыць падручнікамі
па гісторыі, рускай і краявой, прыродазнаўстве і геаграфічнымі картамі. У канцы
мінулага года было ўсяго 85 вучняў, хлопчыкаў 74, дзяўчынак 6».
Такое
становішча было характэрным практычна для ўсіх школ горада і павета.
Да 1924 г. у Мазыры працавалі чатыры школы, у тым ліку дзве поўныя і дзве няпоўныя сямігадовыя, у якіх займалася 1350 вучняў, чвэрць з іх дзяўчынкі, і працавала 40 настаўнікаў.
На тысячу душ насельніцтва ў горадзе вучылася 197 чалавек, у мястэчках 140, у вёсцы — 80 чалавек.
Да 1924 г. у Мазыры працавалі чатыры школы, у тым ліку дзве поўныя і дзве няпоўныя сямігадовыя, у якіх займалася 1350 вучняў, чвэрць з іх дзяўчынкі, і працавала 40 настаўнікаў.
На тысячу душ насельніцтва ў горадзе вучылася 197 чалавек, у мястэчках 140, у вёсцы — 80 чалавек.
У раёне (у
сучасных межах) існавала 37 школ, з якіх 26 былі аднакамплектныя, 7 —
двухкамплектныя і 1 — трохкамплектная. Працавала на сяле 48 настаўнікаў. Школы
адкрываліся ва ўсіх вёсках, дзе былі ўмовы — неабходная колькасць дзяцей,
памяшканне.
Працавалі школы ў вёсках Пянькі, Рэдзька і іншых.
Працавалі школы ў вёсках Пянькі, Рэдзька і іншых.
Дзяржаўнымі
мовамі ў 20-я гады ў Беларусі лічыліся 4 мовы — беларуская, руская, польская і
яўрэйская, а навучанне ў школах вялося на 8 мовах.
Паводле
Усесаюзнага перапісу 1926 г. у Мазыры жыло 4666 мужчын і 4957 жанчын, з іх
адукаванымі адпаведна лічыліся 3527 і 3333.
Беларусізацыя
школ ішла паступова. Напрыклад,
у мазырскіх школах у 1924 г. выкладанне на беларускай мове пачыналася з
малодшых класаў, у старэйшых навучанне ішло на рускай мове, а беларуская
вывучалася як адзін з прадметаў. Да 1928 г. 80 працэнтаў школ рэспублікі былі беларускамоўнымі.
Валоданне
беларускай мовай было абавязковым для кожнага дзяржаўнага служачага. Яны
здавалі экзамен па веданні мовы. Даваўся час на яе вывучэнне, праводзіўся
паўторны экзамен.
Калі чалавек і ў другі раз не здаваў экзамен, яго вызвалялі з работы. У аддзелах народнай адукацыі прадугледжваліся работнікі, якія б ведалі польскую, яўрэйскую і іншыя мовы, на якіх вялося навучанне ў школах.
Калі чалавек і ў другі раз не здаваў экзамен, яго вызвалялі з работы. У аддзелах народнай адукацыі прадугледжваліся работнікі, якія б ведалі польскую, яўрэйскую і іншыя мовы, на якіх вялося навучанне ў школах.
Вырашалася і
праблема ліквідацыі непісьменнасці дарослага насельніцтва. Па звестках на 1
студзеня 1925 г. колькасць непісьменных па Мазырскім раёне складала 3294
чалавекі. Для ліквідацыі непісьменнасці адкрываліся школы работай моладзі і
школы для дарослых. У сярэдзіне 20-х гадоў у Мазыры ў такіх школах навучалася
120 чалавек, з іх 90 вучылася ў школе на фабрыцы «Чырвоны Кастрычнік». У
1927/28 навучальным годзе працавалі і тры апорныя пункты ліквідацыі непісьменнасці.
Гэта работа актывізавалася ў
1929 г., калі было створана таварыства «Прэч непісьменнасць».
![]() |
Выпуск школы №8, г. Мозырь, 1926 год |
Школы па
ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых (лікбезы) былі арганізаваны практычна
ва ўсіх населеных пунктах раёна. Для стварэння ячэек таварыства «Прэч
непісьменнасць» у вёсках праводзіліся сходы насельніцтва. 5 снежня 1929 г. на
сходзе ў Бібіках у ячэйку таварыства запісаліся 33 чалавекі. Заняткі
праводзіліся тры разы ў тыдзень — у аўторак, сераду і пятніцу. Праводзілі іх
настаўнікі Бібікаўскай школы.
![]() |
Третий выпуск Бибиковской школы 1937 год |
У 20-я гады
кожны год заканчвалі школу лікбеза каля 150 жыхароў раёна.
У сяго атрымалі веды па пісьму, чытанні, арыфметыцы і іншых прадметах больш за 3000 чалавек. Настаўнікі патрабавалі ад навучэнцаў сур’ёзных адносін да вучобы. На экзаменах выпускнога класа лікбеза пры Слабадской школе выпускная камісія атэставала 17 чалавек, 12 пакінула на паўторны год навучання.
У сяго атрымалі веды па пісьму, чытанні, арыфметыцы і іншых прадметах больш за 3000 чалавек. Настаўнікі патрабавалі ад навучэнцаў сур’ёзных адносін да вучобы. На экзаменах выпускнога класа лікбеза пры Слабадской школе выпускная камісія атэставала 17 чалавек, 12 пакінула на паўторны год навучання.
У 1924 г.
урад Беларусі прыняў пастанову аб развіцці школьнай сеткі, каб на працягу
дзесяці гадоў ажыццявіць усеагульную пачатковую адукацыю і пачаць пераход да
сямігадовай. Ствараліся пачатковыя школы з разлікам на 100 вучняў — 50 на
настаўніка. У цэнтрах сельскіх Саветаў будаваліся сямігадовыя школы на 320
вучняў. Гэтая пастанова мела важнае значэнне і для Мазырскага раёна, дзе
школьным навучаннем было ахоплена толькі 2379 дзяцей, або 60 працэнтаў.
![]() |
Выпуск 1-шай Мазырскай сямигадовай працоунай школы III-IV Кляса 1929-30 |
Былы
настаўнік М, I. Варабей разказвае аб радасці сялян Стрэльска, калі ў 1932 годзе
тут была адкрыта пачатковая школа. Яна мела два класныя пакоі, у кожным заняткі
вёў настаўнік з дву мя класамі. Вучыліся дзеці ва ўзросце 8—12 гадоў.
Першая ў
сельскай мясцовасці сямігодка была адкрыта ў 1924 г. у Слабадзе, дзе вучыліся
дзеці з 10 населеных пунктаў. Затым гэтая школа ў 1936 г. была пераўтворана ў
сярэднюю.
Першы яе выпуск адбыўся ў 1939 г. 3 цягам часу такія школы былі адкрыты ва ўсіх цэнтрах сельскіх Саветаў. Дзеці пасля пачатковай школы ахвотна ішлі ў пяты клас сямігадовай школы, хоць многім прыходзілася пераадольваць па 10—20 кіламетраў. Хадзіць пешшу ў сямігадовыя школы было звычайнай з’явай.
Першы яе выпуск адбыўся ў 1939 г. 3 цягам часу такія школы былі адкрыты ва ўсіх цэнтрах сельскіх Саветаў. Дзеці пасля пачатковай школы ахвотна ішлі ў пяты клас сямігадовай школы, хоць многім прыходзілася пераадольваць па 10—20 кіламетраў. Хадзіць пешшу ў сямігадовыя школы было звычайнай з’явай.
У 1932/33
навучальным годзе Савет народных камісараў БССР прыняў рашэнне аб абавязковай
сямігадовай адукацыі. У верасні 1939 г. у 10 сярэдніх і няпоўных сярэдніх
школах Мазыра вучылася 3547 школьнікаў.
Акрамя
агульнаадукацыйных школ у Мазыры працавалі спецыяльныя навучальныя ўстановы. У
1923 г. была адкрыта прафесійная школа па дрэваапрацоўцы, у 1926 г. —
педагагічны тэхнікум, у 1937 г. — медыцынскае вучылішча.
Яскравай
была статыстыка і культурных пераўтварэнняў. 3 1935 г. працаваў
калгасна-саўгасны тэатр, у 1938 г. ён быў рэарганізаваны ў Палескі абласны
драматычны тэатр. Было 15 клубаў, гарадская бібліятэка, а таксама некалькі
бібліятэк на прадпрыемствах.
Ва ўсіх
буйных населенье пунктах — Асаўцы, Глініцы, Скрыгалаве, Слабадзе, Міхалках,
Мялешкавічах і іншых былі адкрыты хаты-чытальні. У Міхалках, Скрыгалаве,
Мялешкавічах створаны духавыя аркестры. 3 мая 1921 г. пачала выходзіць гарадская,
а затым аб’яднаная газета, з 1938 па 1953 г. выдавалася абласная газета «Бальшавік
Палесся». На кожным прадпрыемстве і ў калгасе выходзілі насценныя газеты. У
Мазыры з 1932 г. працаваў кінатэатр, сельскіх жыхароў абслугоўвалі тры
перасоўныя кінаўстаноўкі.
М. Капач, М. Мельчанка
В борьбе с неграмотностью
Согласно декрету и декларации Всероссийского исполнительного комитета от 16 октября 1918 г., все школы, существовавшие в дореволюционное время (земские, церковно-приходские, гимназии, хедеры и другие), заменялись единой трудовой школой. Она подразделялась на школу первой (I—VII классов) и второй (VIII—IX классов) ступеней. Семилетка — основная общеобразовательная школа. Она могла существовать как в полном составе, так и в виде отдельных концентров. Первый концентр семилетки (0—III классы) давал начальное образование, второй (IV—VII классы) — общее среднее образование.
Дело образования в тяжелые послевоенные годы приходилось начинать с нуля. Учитель Махновицкой школы Адам Яковлевич Дарашевич в докладной записке районному руководству писал:
«Школа открыта в 1904 г. земством. До 1920 г. размещалась в съемной квартире, затем под школу отошёл дом бывшего имения. Во время гражданской войны белополяками и бандитами уничтожено почти всё школьное имущество. Нет ни школьного шкафа, ни классных столов, ни классной доски. Ученические парты испорчены, осталось всего 18 двухместных парт. Книг для чтения также нет. Школу необходимо обеспечить учебниками по истории, русской и местной литературе, естествознанию и географическими картами. В конце прошлого года было всего 85 учеников, мальчиков 74, девочек 6».
Такое положение было характерно практически для всех школ города и уезда.
До 1924 г. в Мозыре работали четыре школы, в том числе две полные и две неполные семилетние, в которых обучалось 1350 учеников, четверть из них девочки, и работало 40 учителей.
На тысячу душ населения в городе училось 197 человек, в местечках 140, в деревне — 80 человек.
В районе (в современных границах) существовало 37 школ, из которых 26 были однокомплектные, 7 — двухкомплектные и 1 — трёхкомплектная. Работало в сельской местности 48 учителей. Школы открывались во всех деревнях, где были условия — необходимое количество детей, помещение.
Работали школы в деревнях Пеньки, Редька и других.
Государственными языками в 20-е годы в Беларуси считались 4 языка — белорусский, русский, польский и еврейский, а обучение в школах велось на 8 языках.
По Всесоюзной переписи 1926 г. в Мозыре проживало 4666 мужчин и 4957 женщин, из них образованными соответственно считались 3527 и 3333.
Белорусизация школ шла постепенно. Например, в мозырских школах в 1924 г. преподавание на белорусском языке начиналось с младших классов, в старших обучение шло на русском языке, а белорусский изучался как один из предметов. К 1928 г. 80 процентов школ республики были белорусскоязычными.
Владение белорусским языком было обязательным для каждого государственного служащего. Они сдавали экзамен по знанию языка. Давался время на его изучение, проводился повторный экзамен.
Если человек и во второй раз не сдал экзамен, его освобождали от работы. В отделах народного образования предусматривались работники, которые бы знали польский, еврейский и другие языки, на которых велось обучение в школах.
Решалась и проблема ликвидации неграмотности взрослого населения. По данным на 1 января 1925 г. количество неграмотных по Мозырскому району составляло 3294 человека. Для ликвидации неграмотности открывались школы рабочей молодёжи и школы для взрослых. В середине 20-х годов в Мозыре в таких школах обучалось 120 человек, из них 90 училось в школе на фабрике «Красный Октябрь». В 1927/28 учебном году работали и три опорных пункта ликвидации неграмотности. Эта работа активизировалась в 1929 г., когда было создано общество «Долой неграмотность».
Школы по ликвидации неграмотности среди взрослых (ликбезы) были организованы практически во всех населённых пунктах района. Для создания ячеек общества «Долой неграмотность» в деревнях проводились сходы населения. 5 декабря 1929 г. на сходке в Бибиках в ячейку общества записалось 33 человека. Занятия проводились три раза в неделю — во вторник, среду и пятницу. Проводили их учителя Бибиковской школы.
В 20-е годы каждый год заканчивали школу ликбеза около 150 жителей района.
Более 3000 человек получили знания по письму, чтению, арифметике и другим предметам. Учителя требовали от учащихся серьёзного отношения к учёбе. На выпускных экзаменах ликбеза при Слободской школе выпускная комиссия аттестовала 17 человек, 12 оставили на повторный год обучения.
В 1924 году правительство Белоруссии приняло постановление о развитии школьной сети, чтобы в течение десяти лет осуществить всеобщее начальное образование и начать переход к семилетнему. Создавались начальные школы, рассчитанные на 100 учеников — 50 на одного учителя. В центрах сельских Советов строились семилетние школы на 320 учеников. Это постановление имело важное значение и для Мозырского района, где школьным обучением было охвачено только 2379 детей, или 60 процентов.
Бывший учитель М. И. Воробей рассказывает о радости крестьян Стрельска, когда в 1932 году здесь была открыта начальная школа. Она имела два классных помещения, в каждом занятия вёл учитель с двумя классами. Учились дети в возрасте 8—12 лет.
Первая в сельской местности семилетка была открыта в 1924 году в Слободе, где учились дети из 10 населённых пунктов. Затем эта школа в 1936 году была преобразована в среднюю.
Первый её выпуск состоялся в 1939 году. Со временем такие школы были открыты во всех центрах сельских Советов. Дети после начальной школы охотно шли в пятый класс семилетней школы, хотя многим приходилось преодолевать по 10—20 километров. Ходить пешком в семилетние школы было обычным явлением.
В 1932/33 учебном году Совет народных комиссаров БССР принял решение об обязательном семилетнем образовании. В сентябре 1939 года в 10 средних и неполных средних школах Мозыря училось 3547 школьников.
Кроме общеобразовательных школ в Мозыре работали специальные учебные заведения. В 1923 году была открыта профессиональная школа по деревообработке, в 1926 году — педагогический техникум, в 1937 году — медицинское училище.
Яркой была статистика и культурных преобразований. С 1935 года работал колхозно-совхозный театр, в 1938 году он был реорганизован в Полесский областной драматический театр. Было 15 клубов, городская библиотека, а также несколько библиотек на предприятиях.
Во всех крупных населённых пунктах — Осавце, Глинице, Скрыгалове, Слободе, Михалках, Мелешковичах и других были открыты дома-читальни. В Михалках, Скрыгалове, Мелешковичах созданы духовые оркестры. С мая 1921 года начала выходить городская, а затем объединённая газета, с 1938 по 1953 год издавалась областная газета «Большевик Полесья». На каждом предприятии и в колхозе выходили стенные газеты. В Мозыре с 1932 года работал кинотеатр, сельских жителей обслуживали три передвижные киноустановки.
М. Копач, М. Мельченко
Очень интересно, очень, как люди стремились к светлому будущему, какое желание, все знать, иметь образование, спасибо, за информацию историю
ОтветитьУдалить