История Движковской школы, Ельский район


Учителя и преподаватели школы:

Власенко Иван Михайлович - директор
Иовенко Иван Фёдорович - директор, учитель химии, биологии 
Сорокин Анатолий Григорьевич - завуч, учитель истории, географии
Власенко Татьяна Алексеевна – учитель русского языка и литературы 
Панфиленко Григорий Иванович – учитель трудового обучения 
Иовенко Мария Васильевна – учитель белорусского языка и литературы 
Тимощенко Вера Яковлевна – учитель младших классов 
Тимощенко Михаил Афанасьевич – учитель немецкого языка, истории, географии 
Задворская – учитель младших классов
Колеснёв Иван Иосифович – учитель математики 
Голуб Мария Ивановна – учитель белорусского языка и литературы 
Гутар Артём Николаевич – учитель физики
Сорокин Анатолий Григорьевич - директор, учитель истории, географии 
Каляснёв Иван Иосифович - завуч, учитель математики
Шкурко Михаил Иванович - директор
Пархоменко Лидия Николаевна - директор
Бубен Александр Степанович - директор
Соболевская Антонина Николаевна - директор 
Кольченко Валерий Геннадьевич - директор 
Скарговский Александр Викторович - директор
Зуевич Олег Семёнович - директор
Падалинский Александр Филиппович - учитель трудового обучения, физики 
Шецко Татьяна Михайловна - учитель начальных классов
Любин Николай Александрович - учитель физики
Дудковская Светлана Анатольевна - директор, учитель русского языка и литературы
Любин Николай Александрович - зам. директора
Яцухно Оксана Николаевна - зам. директора, учитель начальных классов







ДЗВІЖКІ — вёска ў Багуціцкім с/с, за 6 км на 3 ад раённага цэнтра і чыг. станцыі Ельск (на лініі Калінкавічы— Оўруч), за 183 км ад Гомеля, на аўтадарозе Махновічы—Ельск, на Пн і У меліярацыйныя каналы. 201 гаспадарка, 499 жыхароў (2004 г.).
Паводле пісьмовых крыніц вядома з 18 ст. як вёска ў Мазырскім пав. Мінскага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1795 г. 35 двароў, 272 жыхары, у Мазырскім павеце Мінскай губ. У 1834 г. 38 двароў. У 1879 г. ўпамінаецца як сяленне ў Рамязоўскім царк. прыходзе. Паводле перапісу 1897 г. 78 двароў, 510 жыхароў, хлебазапасны магазін. У 1908 г. 103 двары, 636 жыхароў, у Каралінскай вол. У 1909 г. адкрыта школа, якая размясцілася ў наёмнай сял. хаце, а ў 1923 г. для яе ўзведзены будынак. У 1921 г. 228 двароў, 1076 жыхароў. Побач былі засценак Дзвіжаўскі (25 двароў, 114 жыхароў) і пасёлак лесаапрацоўчага з-да (у 1925 г. 16 двароў). У 1930 г. арганізаваны калгас «Новыя Дзвіжкі», працавалі конная крупарушка і кузня. Засценак у 1930-х г. быў далучаны да вёскі. У 1940 г. 237 двароў 736 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1942 г. ням.-фаш. акупанты загубілі 16 жыхароў. Вызвалена 9.1.1944 г. На фронце загінулі 75 вяскоўцаў. Паводле перапісу 1959 г. 972 жыхары. У складзе саўгаса «Ельскі» (цэнтр — г. Ельск). Размешчаны аддз. сувязі, клуб, дзевяцігадовая школа, б-ка, фельч,-акушэрскі пункт, дзіцячы сад. Планіровачна складаецца з 2 прамалінейных амаль шыротных вуліц, да адной з якіх далучаюцца дзве кароткія вуліцы. Забудавана двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі. Радзіма бел. мастака А.Р. Пятрухны.

Мая вёска ганарыцца сваімі славутымі землякамі.

Вёска Дзвіжкі узнікла ў першай палове XIX стагоддзя і належала ўладальнікам маёнтка Рамязы Стоцкім.
Спачатку ў весцы была толькі адна вуліца Старое Сяло, якая пачыналася ад хаты Радзівона Петрухна і заканчвалася ўзгоркам, дзе цяпер магазін. Паступова ў веску перасяляліся людзі з хутароў Борак, Жучкі, Малуша, Селішча і іншых, усяго з пятнаццаці хутароў. Старажылы гаварылі, што ад частага перасялення сюды- туды і назва вёскі пашла.
Нямала ў Дзвіжках было і ёсць цікавых людзей з непаўторнымі лёсамі. Жыў у весцы Іван Герасімовіч Семяненка. Падлеткам ён бачыў, як княгіня са сваімі слугамі ехала праз Дзвіжкі ў Боўгарку. Давялося Івану Герасімавічу ваяваць у царскай арміі, пабываў ён у палоне ў туркаў, за добрую службу ён меў узнагароды. Чытаў царкоўную літаратуру, быў чалавекам мудрым і разважлівым, цікавым суразмоўцам.
Віктар Іванавіч Каляснёў, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, аўтар 115 навуковых работ.
Аляксей Радзівонавіч Петрухно, мастак, Член Беларускага саюза мастакоў. Працаваў у розных жанров (станковага жывапісу, графіцы ў тэхніках афорта, малюнка, акварэлі). Яго работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі. Пасля смерці мастака яго жонка Людміла Шлег арганізавала выстаўку яго работ, выпусціла альбом яго малюнкаў.
Было ў весцы Дзвіжкі некалькі карэнных прозвішчаў: Семяненка, Уласенка, Цімошчанка, Казак, Купрыенка, Петрухно, Бароўскія.
Многія працавалі ў першым калгасе “Чырвоныя Дзвіжкі”.
Вялікая Айчынная вайна забрала шмат жыхароў вёскі: 75 воінаў загінулі, абараняючы Радзіму, 16 мірных жыхароў былі расстраляныі спалены фашыстамі. Вёска Дзвіжкі таксама пацярпела ад гітлераўцаў: у час вайны былі спалены некалькі хат.
У пасляваенныя гады вяскоўцы зведалі многа гора, але маральна не зламаліся, выстаялі. Працавалі, расцілі дзяцей, узнаўлялі гаспадарку…

Мая вёска ганарыцца сваімі славутымі землякамі А. Славіна Народны голас. – 2010. – 3 сакавіка. – С.5.

Комментарии