История Замошской школы, Лельчицкий район

У 1932 годзе ў весцы Замошша пабудавана сямігодка. У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 годзе была спалена. 3 1944 года школа размяшчалася ў наёмных памяшканнях.

Першы настаўнік - Крукоўскі Іван Гаўрылавіч. Школа працавала ў дзве змены, навучалася больш за 70 вучняў. У 1954 годзе была адкрыта васьмігадовая школа, у якой знаходзілася чатыры класныя пакоі і настаўніцкая.

Першым дырэктарам быў Палазняк Канстанцін Піліпавіч. 3 1954 па 1967 год закончыла васьмігадовую школу 285 вучняў.

3 1967 па 1983 год - сярэдняя школа. 


Дырэктар - Крывіцкі Якаў Сцяпанавіч. За гэты час адкрылася другая палова цаглянага будынка школы. У школе вучыліся вучні не толькі з вескі Замошша, але з Чырвонабярэжжа, Манчыц, Свіднага, Асмаленіка, Каросціна.




3 першага кастрычніка 1983 года Замошская сярэдняя школа рэарганізавана ў васьмігадовую ў сувязі з адкрыццём Ударнянскай сярэдкяй школы.

3 1983 года па 1994 год - Замошская васьмігадовая школа.

Дырэктар - Багдановіч Міхаіл Ціханавіч. За гэты час школу закончыла 180 выпускнікоў.

3 1994 года і па сучасны момант - Замошская базавая школа Лельчыцкага раена.

З 1994 года па 2017год дырэктар - Крукоўская Тамара Канстанцінаўна.

З 2017 года па сучасны момант дырэктар школы - Сярдзюк Алена Сяргееўна.

Комментарии