История Слободской школы, Мозырский район

Родная школа – это единственное место в мире, объединяющее многих людей. Каждое утро, словно крошечные шумные ручейки, сливаясь в единый бурный поток, сюда направляемся наши учащиеся. И так на протяжении многих лет… Школа запоминает каждого из них: взъерошенных и аккуратных, шумных и застенчивых, грустных и веселых. Школа – это начало всех начал.

Вот уже 43 года наша школа гостеприимно распахивает свои двери. Каждый день учащиеся и учителя торопятся в этот дом, где проводят большую часть дня, а значит жизни. 

История Слободской средней школы Мозырского района

В 1873 году в деревне Слобода было открыто Земское народное училище. В числе его первых учителей был Яков Трифонович Черняк, имя которого упоминается в "Памятной книжке Минской губернии на 1883 год". В "Памятной книжке Минской губернии на 1914 год" дан список одноклассных училищ Мозырского уезда.

В 1875 году начала действовать церковно-приходская школа.

Малое количество детей доходило до 4 класса, так как у родителей не было средств. Главным предметом был Закон Божий, а хозяин не учитель, а священник. 

В 1920 году Земское народное училище преобразовано в трудовую советскую школу. В школе училось 96 мальчиков и 32 девочки. Работали три учителя: Турко П.А., Петрулинская А.А., Шуберт П.А. 

С 1920 года Петр Адамович Турко работает заведующим начальной трудовой школы, затем, с 1926 года, семилетней и школы крестьянской молодежи.

Выпуск Слободской школы 1931 год

В 1926 году на базе начальной школы была открыта семилетняя, а в 1936 году она была преобразована в среднюю. Слободскую среднюю школу посещали не только учащиеся деревни Слобода, но и учащихся окрестных деревень. Первый выпуск средней школы был сделан в 1939 году, а всех выпусков средней школы до войны было - три. 

1 февраля 1944 года, после освобождения деревни от фашистских захватчиков, возобновили работу в Слободской школе 1-5 классы. Руководила учреждением Пухальская Клавдия Михайловна.

В 1946 году Слободская школа вновь стала средней. С 1954 года занятия стали проводиться в новом здании (ныне часть здания участковой больницы).

30 августа 1979 года сдано в эксплуатацию нынешнее трехэтажное здание школы, построенное рядом со стадионом и мемориальным парком. 

Капитальный ремонт и реконструкция школы производились в 2007 и в 2020 году.


В 1979 году директор школы Робак Владимир Федорович предложил создать школьный музей. Он работал в архивах г. Мозыря, Гомеля, Минска. Летом 2000 года Владимир Федорович систематизировал и описал собранные материалы.  В этом же году 1 сентября в Слободской школе был открыт исторический музей.

Слабада

Веска Слабада на Мазыршчыне яшчэ нядаўна называлася Слабадой Скрыгалаўскай. Гэта невыпадкова. Гістарычны шлях вёсак быў амаль аднолькавы. У ваколіцах Слабады і Скрыгалава захаваліся месцы старажытных паселішчаў, могільнікі і курганы палян і дрыгавічоў, якія жылі тут у IX — XIII стагоддзях. Археолагі карпатліва даследавалі гэтыя помнікі. Шмат зроблена ў гэтай справе У. 3. Завітневічам, які ў 1889—1890 гг. у ваколіцах Слабады даследаваў больш як 15 курганоў.

Невялікае паселішча на пустэчы, куды адсяліліся са Скрыгалава некалькі жыхароў, назвалі Слабадой Скрыгалаўскай. Першапасяленцам на пэўны тэрмін уладальнікі земляў давалі некаторыя льготы, так званыя «слабоды». Адсюль і назва Слабада.

Многа разоў мяняліся ўладальнікі вёскі. Недзе з XVI ст. навакольныя землі належалі Аскеркам, князям Радзівілам, з сярэдзіны XIX ст.— памешчыкам Снядзецкім. Слабаду і іншыя вёскі не раз знішчалі крымскія татары. Так было ў 1497 і 1521 гг. Ёсць у дакументах спасылкі і на тое, што ў Слабадзе ў студзені 1649 г. польскія войскі Радзівіла рыхтаваліся да штурму Мазыра, які праз некалькі дзён разам з жыхарамі быў цалкам знішчаны.

Такі ж лёс спасцігнуў і многія іншыя вёскі Мазыршчыны, жыхары якіх прымалі актыўны ўдзел у нацыянальна-вызваленчай вайне Багдана Хмяльніцкага супраць панавання польскіх феадалаў.

У 1755 г. на сродкі памешчыка Казіміра Аскеркі была пабудавана драўляная царква Архістратыга Міхаіла.

Прыход ахопліваў 11 бліжэйшых вёсак з насельніцтвам 2360 чалавек.

У 1870 г. у Слабадзе было 198 жыхароў. Тут знаходзіўся цэнтр Слабада- Скрыгалаўскай воласці. У 1876 г. у вёсцы адкрыта царкоўнапрыходская школа. У зборніку «Волости и важнейшие селения Европейской России», выдадзеным у 1886 г., аб Слабадзе дадзены наступпыя звесткі: «Слобода Скрыгаловская — дворов 47, жителей 498, от уездного центра Мозыря 18 верст, в селе волостное правление, церковь православная, школа».

Старшынёй воласці ў тыя гады быў Сямён Кліменка, пісарам — Казімір Заслаўскі. Настаўнічаў у Слабадскім народным вучылішчы Якаў Трыфанавіч Чэрнік. Прыходскім свяшчэннікам быў Антоній Чайкоўскі.

Медыцынскіх устаноў не было. Людзей лячылі шаптухі і знахары. А першы кваліфікаваны фельчар у Слабадзе з’явіўся толькі ў пачатку нашага стагоддзя. Больш за паўвека настаўнічаў у вёсцы Петр Адамавіч Турко.

Буйным землеўладальнікам у Слабадзе ў канцы мінулага стагоддзя быў дваранін польскага паходжання Снядзецкі Казімір Осіпавіч. Зямельныя ўгоддзі яго складалі звыш 5400 дзесяцін. Два яго маёнткі знаходзіліся ў Слабадзе і Касцюковічах. У параўнанні з Снядзецкім другі пан Піятровіч Мікалай Якаўлевіч быў «бедны», меў 142 дзесяціны ў Слабодцы.

У 1909 г. у Слабадзе і Слабодцы ўжо было 195 двароў і 1615 жыхароў.

Памешчыкі і найбольш заможныя сяляне складалі ў тыя гады 3 працэнты ўсяго насельніцтва, сяляне-сераднякі — каля 30 працэнтаў, беднякі і батракі — звыш 67 працэнтаў. Ёсць звесткі, што ў 20 сялянскіх гаспадарках не было ні коней, ні валоў.

Малазямелле і беднасць прымушалі сялян шукаць работу ў іншых месцах, пашыраўся адыходны промысел. Важнае значэнне мелі высечка і сплаў лесу, выганка смалы і дзёгцю, выпальванне вугалю, нарыхтоўка бяросты. Далёка за межамі воласці і павета былі вядомы цесляры Слабады Скрыгалаўскай. Яны будавалі дамы, розныя гаспадарчыя пабудовы. Асабліва іх шанавалі за будаўніцтва рачных суднаў. Тут слабадскім майстрам роўных не было.

 М. Капач, У. Робак

Комментарии