История Барбаровской школы, Мозырский район

Память людей не сохранила сведений о самой первой школе в деревне Барбаров. Есть сведенья, что в поместье Барбаров школа для детей селян была открыта еще в 1821 году, существовала она несколько лет и была восстановлена только в 1961 году.

Здание школы находилось в районе центра д. Барбаров. Все классы объединялись в один, и ученики занимались с одним учителем. Многих посевные, уборочные работы заставляли заканчивать занятия раньше срока. Окончание школы не давало никаких прав, только состоятельные жители могли послать своих детей учиться дальше в высшее начальное училище в г. Мозырь, или в ремесленное училище. Обучение сельских детей оканчивалось дома. Так продолжалось до гражданской войны.

До 1934 года в Барбарове была начальная школа. Затем она стала семилетней, которую посещали ученики с деревень Барбаров, Нижний Млынок, п. Передовой, п. Прогресс, п. Красная Горка, п. Новая Нива, деревни Стрельск. В довоенное время численность учеников по классам была от 15 до 20 учащихся. 

Из бывших учеников вышло немало образованных людей. Один из выпускников был доктор техничных наук, профессор АН БССР Михаил Ефремович Мацепура.

Барбароў

Вёска Барбароў калісьці адносілася да Рэчыцкага павета, пазней — Нараўлянскага раёна, з 1963 г. — Мазырскага.
Размешчана яна ў маляўнічым месцы на высокім абрывістым беразе ракі Прыпяць. «Мястэчка Барбароў, якое раней называлася Бабічы, знаходзіцца ў чацвёртай благачыннай акрузе Рэчыцкага павета пры рацэ Прыпяць і ваенна-камунікацыйнай дарозе з Рэчыцы на Мазыр. Ад губернскага горада знаходзіцца за 380, ад павятовага — за 105, ад паштовай станцыі — за 25, ад Лібава-Роменскай чыгункі — за 150 вёрст», — гаворыцца ў адным з дакументаў, што захоўваюцца ў Нацыянальным дзяржаўным архіве Беларусь У дакуменце ад 20 снежня 1509 года сказана, што ў тэты дзень Сігізмундам I выдадзены гаспадарскі прывілей двараніну Аляксандру Багданавічу Гоцкаму з Бабіч. У 1680 г. невядомы ўладальнік Бабіч скардзіўся на свайго папярэдніка, які яго разарыў.
У сярэдзіне і другой палове XVIII ст. Бабічы неаднаразова аказваліся на шляху атрадаў, якія прымалі ўдзел у казацка-сялянскіх паўстаннях на Украіне, — пра гэта ёсць упамінанні ў гістарычных дакументах. Змена назвы вёскі адбылася недзе ў канцы XVIII ст. Так, у 1795 г. стацкаму саветніку Сіверсу было падаравана мястэчка Барбароў у вечнае і патомнае ўладанне з 1396 душамі сялян з зямлёй, якія былі адабраны ў літоўскага стражніка Яна Аскіркі. Мястэчка трапіла да свайго новага ўладальніка ў ліку іншых вёсак пад час трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай.
Што датычыць назвы вёскі Барбароў, то ёсць некалькі меркаванняў навукоўцаў і краязнаўцаў. Некалі ў вёсцы жыў памешчык. У яго была прыгажуня дачка — Барбара. Яна спагадліва адносілася да сялян. Старажылы лічаць, што ў аснову назвы вёскі і пакладзена імя Барбара. Вось другая версія. Насупраць вёскі Барбароў, за Прыпяццю, знаходзяцца Юравічы. У 1674 г. палавіна гэтай вёскі належала Барбары Лошчына з роду Юдзіцкіх. Не выключана, што Барбара Лошчына бывала ў Бабічах і з’явілася прататыпам гераіні легенды.
У 1779 г. у Барбарове была пабудавана Успенская праваслаўная царква.
У вёсцы была і каталіцкая капліца.
Прыхаджанамі царквы былі 742 мужчины і 786 жанчын Барбарова і іншых навакольных вёсак. 3 першай паловы XIX ст. уладальнікам Барбарова стаў А. А. Горват. Ён пабудаваў у вёсцы на беразе возера вялізны палац, які славіўся на ўсю губерню. Падарожнік і гісторык П. М. Шпілеўскі ў кнізе «Мазыршчына» так пісаў пра гэты палац: «Старажытная архітэктура гэтага замка — зубчатыя вежы, калоны, шпілі, глыбокія яры, канавы, падземныя хады, навясныя маеты надавалі будынку характар нейкага асаблівага часу, ледзь не рыцарскага, калі рыцарства іенавала ў заходне-рускім краі».
Палац знаходзіўся ў ландшафтным парку, не менш вядомым, чым сам будынак.
Уладальнік маёнтка гандляваў жывёлаю, салам, хлебам і лесам з паўднёвымі губернямі і Полыпчай. 3 барбароўскай прыстані па Прыпяці вывозілася ўсіх грузаў да 250 тысяч пудоў у год. Ёсць звесткі пра тое, што ў Барбарове была ў мінулым стагоддзі фабрыка па вырабе тканіны з воўны.
У 1863 г. у вёсцы было адкрыта народнае вучылішча. Першымі настаўнікамі былі Ягор Сцяпанавіч Саліновіч, які скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю, і свяшчэннік Сава Рыгоравіч Сулкоўскі. Наступным настаўнікам быў П. ІОдзіцкі; які працаваў у Барбарове каля 40 гадоў.
У 1886 г. у Барбарове налічвалася 32 двары і 226 жыхароў, а праз 23 гады, у 1909 г., — 120 двароў і 807 жыхароў.

М. Капач, М. Сузько

Комментарии