Да развіцця народнай асветы на Беларуси ў другой палове XIX ст. вялі ў першую чаргу неабходнасць разгортвання буржуазных рэформ і барацьба з польскім уплывам праз палітыку русіфікацыі. Міністр народнай адукацыі Расійскай імперыі А. В. Галаўнін распрацаваў правілы адкрыцця ў беларускіх губернях сельскіх школ. Толькі за два месяцы 1862 г. на Беларусі былі адчынены 101 пачатковая школа, у Мінскай губерні — 17. Але шмат у якіх населеных пунктах працавалі школкі, адкрытыя духавенствам.
У 1864 г. аднакласныя народныя вучылішчы (школы) былі адкрыты ў мястэчку Ельск, у вёсках Рамязы і Скароднае. Тут вывучаліся Закон Божы (праваслаўны), царкоўныя спевы, царкоўнаславянская і руская мовы, арыфметыка. Вучылішчы (школы) былі пад апекай мясцовых царкоўных прыходаў.
Пэўныя звесткі аб стане народнай асветы на Ельшчыне ўтрымлівае «Описание церквей и приходов Минской епархии, составленное по официально затребованным от причтов сведениям» (Приложение к «Минским Епархиальным Ведомостям» за 1879 г.). Прынамсі, у дадатку V (Мазырскі павет) змешчаны апісанні царкоўных прыходаў мястэчка Ельска, Рамязоў і Скароднага. У Ельску было адно народнае вучылішча. У приход, акрамя Ельска, уваходзілі вёскі Багуцічы, Буда, Вішанькі, Дабрынь, Новая Рудня і Шарын. Пісьменства прыхаджан не перавышала трох працэнтаў. Настаяцелем Ельскай царквы Святой Тройцы з 1866 г. быў святар Андрэй Перапечын, які закончыў духоўную семінарыю. На яго быў ускладзены клопат на навучанню дзяцей мястэчка Ельск і вёсак, якія ўваходзілі ў приход.
Приходская Пакроўская царква знаходзілася ў Рамязах. Яе приход, акрамя Рамязоў, складалі вёскі Дзвіжкі, Жукі, Кочышчы, Мікалаеўка, Новае Высокае, Паўлаўка, Старое Высокае, Троіцкая Слабада. При царкве было зацверджана царкоўнапрыходскае папячыцельства, мелася народнае вучылішча. Пісьменства прыхаджан даходзіла да 4 працэнтаў.
У сяле Скароднае Дзмітрыеўская царква пабудавана яшчэ ў 1765 г., але дакумент, атрыманы 2 мая 1621 г. тагачасным уладальнікам Скароднага Аляксандрам Трыпольскім, сведчыў, што тут на той час ужо мелася царква, бадай, найбольш старажытная на Ельшчыне.
Пісьменства мясцовых прыхаджан па стану на 1879 г. не перавышала 1 пра- цэнта. У прыход уваходзілі вёскі і хутары Пагарэлае, Патапы, Бекі, Ліпнікі, Дзякаўцы, Баранцы, Дзяміды, Калтуны, Мельнікі, Сізаны, Баханцы, Кавалі, Якімы, Серия, Шатуны, Падгалле, Сугакі, Казлы, Грышы, Еўлашы, Шуты, Капсаны, Захаркі, Вербы, Валаўск, Забалацце, Гнайное, Белякі, Лукаўцы, Кузьмічы, Мядзведнае, Карма, Валаўская Рудня, Некрашоўка і Брозская. 3 1863 г. настаяцелем царквы з’яўляўся святар Аляксей Змаровіч.
Паводле даведніка «Волости и важнейшие селения Европейской России» (1886 г.), у мястэчку Ельск былі 44 двары, налічваліся 272 жыхары. Меліся дзве школы — аднакласная і царкоўнапрыходская. У Скародным акрамя царкоўнапрыходскай школы дзеці наведвалі таксама яўрэйскую. Царкоўнапрыходскія школы былі адкрыты ў вёсках Валаўск, Кочышчы, Рамязы і Старое Высокае.
У 1913 г. школы былі ў мястэчку Ельск, вёсках Дабрынь, Дзвіжкі, Дуброва, Кузьмічы (дзве), Млынок, Новае Высокае і Скароднае. Настаўнікамі ў Ельску працавалі Аляксандр Шарупіч і Валянціна Венцаровіч, пазней — Людміла Селівончык, у Дабрыні — Раіса Савіч, затым Валянціна Венцаровіч, у Дзвіжках — Марыя Малашчыцкая, у Дуброве — Лідзія Булыча, пазней — Соф’я Харужык, у Кузьмічах — Ганна Жгуцікава і Ганна Цізенгаузен, у Млынку — Яўгенія Мадзалеўская, у Новым Высокім — Людміла Селівончык, Феадосія Купрэйчык, у Скародным — Якаў Вітко. «Памятная книжка Минской губернии на 1914 г.» не згадвае школы ў Валаўску, Кочышчы і Рамязах, хоць у 1880-х гадах яны былі.
У 1916—1917 гг. школа ў Валаўску была адноўлена. Настаўніцай працавала Надзея Цыцкоўская. Школы былі адкрыты таксама ў вёсках Багуцічы (настаўніца Вера Шэнец) і Новая Рудня (Леанід Рудакоўскі). Такім чынам, у 1917 г. на Ельшчыне працавалі 12 школ, у якіх навучаліся дзеці жыхароў мястэчка, вёсак і шматлікіх хутароў. Меліся школы і для дзяцей яўрэйскага насельніцтва.
У. М. Вягера, П. П. Рабянок
Полешуки тянулись к знаниям
Развитию народного образования в Беларуси во второй половине XIX века способствовали, в первую очередь, необходимость развертывания буржуазных реформ и борьба с польским влиянием через политику русификации. Министр народного просвещения Российской империи А. В. Головнин разработал правила открытия в белорусских губерниях сельских школ. Только за два месяца 1862 г. в Беларуси было открыто 101 начальная школа, в Минской губернии — 17. Но во многих населённых пунктах работали школы, открытые духовенством.
В 1864 г. одноклассные народные училища (школы) были открыты в местечке Ельск, в деревнях Рамязы и Скородное. Здесь изучались Закон Божий (православный), церковные пения, церковнославянский и русский языки, арифметика. Училища (школы) находились под покровительством местных церковных приходов.
Некоторые сведения о состоянии народного образования на Ельщине содержит «Описание церквей и приходов Минской епархии, составленное по официально затребованным от причтов сведениям» (Приложение к «Минским Епархиальным Ведомостям» за 1879 г.). По крайней мере, в приложении V (Мозырский уезд) помещены описания церковных приходов местечка Ельск, Рамязы и Скородное. В Ельске было одно народное училище. В приход, кроме Ельска, входили деревни Богутичи, Буда, Вишанки, Добринь, Новая Рудня и Шарин. Грамотность прихожан не превышала трёх процентов. Настоятелем Ельской церкви Святой Троицы с 1866 г. был священник Андрей Перепечин, окончивший духовную семинарию. На него был возложен уход за обучением детей местечка Ельск и деревень, входивших в приход.
Приходская Покровская церковь находилась в Рамязах. Её приход, кроме Рамязов, составляли деревни Движки, Жуки, Кочищи, Николаевка, Новое Высокое, Павловка, Старое Высокое, Троицкая Слобода. При церкви было утверждено церковно-приходское попечительство, имелось народное училище. Грамотность прихожан достигала 4 процентов.
В селе Скородное Дмитриевская церковь построена ещё в 1765 г., но документ, полученный 2 мая 1621 г. тогдашним владельцем Скородного Александром Трипольским, свидетельствовал, что здесь в то время уже имелась церковь, пожалуй, самая древняя на Ельщине.
Грамотность местных прихожан по состоянию на 1879 г. не превышала 1 процента. В приход входили деревни и хутора Погорелое, Потапы, Беки, Липники, Дяковцы, Баранцы, Дямиды, Колтуны, Мельники, Сизаны, Баханцы, Ковали, Якимы, Серия, Шатуны, Подгалье, Сугаки, Козлы, Гриши, Евлоши, Шуты, Капсаны, Захарки, Вербы, Воловок, Заболотье, Гнойное, Беляки, Луковцы, Кузьмичи, Медведно, Карма, Волоковская Рудня, Некрашовка и Брозская. С 1863 г. настоятелем церкви являлся священник Алексей Змарович.
По справочнику «Волости и важнейшие селения Европейской России» (1886 г.), в местечке Ельск было 44 двора, насчитывалось 272 жителя. Имелись две школы — одноклассная и церковно-приходская. В Скородном, кроме церковно-приходской школы, дети посещали также еврейскую. Церковно-приходские школы были открыты в деревнях Воловок, Кочищи, Рамязы и Старое Высокое.
В 1913 г. школы были в местечке Ельск, деревнях Добринь, Движки, Дуброва, Кузьмичи (две), Млынок, Новое Высокое и Скородное. Учителями в Ельске работали Александр Шарупич и Валентина Венцарович, позже — Людмила Селивончик, в Добрини — Раиса Савич, затем Валентина Венцарович, в Движках — Мария Малощицкая, в Дуброве — Лидия Булыча, позже — Софья Харужик, в Кузьмичах — Анна Жгутикова и Анна Тизенгаузен, в Млынке — Евгения Мадзалевская, в Новом Высоком — Людмила Селивончик, Феодосия Купрейчик, в Скородном — Яков Витко. «Памятная книжка Минской губернии на 1914 г.» не упоминает школы в Воловок, Кочищи и Рамязах, хотя в 1880-х годах они были.
В 1916—1917 гг. школа в Воловок была восстановлена. Учительницей работала Надежда Цицковская. Школы были открыты также в деревнях Богутичи (учительница Вера Шенец) и Новая Рудня (Леонид Рудаковский). Таким образом, в 1917 г. на Ельщине работали 12 школ, в которых обучались дети жителей местечка, деревень и многочисленных хуторов.
Имелись школы и для детей еврейского населения.
В. М. Вягера, П. П. Рабянок
Комментарии
Отправить комментарий